аўторак, верасня 09, 2008
Ушол на базу
чацвер, чэрвеня 26, 2008
¡Viva, España!
Плутонам табе па лбу ды скарпіёнам па языку!
серада, чэрвеня 25, 2008
Запампоўка віна зь Сеціва
Рэвалюцыйны сэрвіс! Каб і па мадэмах цякло, і ў рот трапляла!
Я на сьпіну чорнаму кату не глядзеў, але...
(Гоголь. Портрет)
нядзеля, чэрвеня 22, 2008
Я балдзею з гэтага камсамольца
Прычым, і слова ніхто не вымаўляе. Значыць, "мярэшчыцца ў спальні срэдзь ночы"!
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=17911
І мая з "важдзём гітлерюгенда і лічьным прэс-сакратаром" перапалка.
http://feduta.livejournal.com/311381.html?thread=4837205#t4837205
пятніца, чэрвеня 20, 2008
Што праўда, то праўда. Толькі чаму Драйзэра? Драйзэ
Внимание, Вы - КЛАССИК |
Вы увлекаетесь серьезной классической литературой. Вы предпочтете Драйзера любому Минаеву. У Вас хороший вкус, вы умны и начитанны, вы наверняка хорошо разбираетесь в литературе всех веков. Таких как вы мало, и я присуждаю Вам звание "Интеллигентный Уникум"! |
Пройти тест |
панядзелак, мая 26, 2008
Шчэ адна "дурню радасьць" :-)
Итак, ваш запас: Ваш словарный запас просто великолепен, вероятно вы профессионально владеете языком и решаете кроссворды с легкостью! |
http://aeterna.ru/test.php?link=tests:20367" style="color: #FFFFFF">Пройти тест |
Ці верыце вы ў Бога?
Апытаньне з геаграфічным раскладам вынікаў
Ня дзеля "перамогі". Дзеля аб'ектыўнасьці вынікаў. Цікава даведацца пра погляды прасторы Інтэрнэту.
Я русский бы выучил только за то, что им говорят в "заведеньях"
Я проверил свои знания русского языка и получил пятерку. Сходи, проверься? |
пятніца, мая 23, 2008
Рука бязбожная
Так ніколі й не паглядзеў ніводнага фільма Кустурыцы.
А цяпер і не пагляджу.
Брыдка было бачыць яго завадатарам бэлградзкіх рытуальных шаленстваў супраць незалежнасьці Косава.
А цяпер на табе:
http://entertainment.timesonline.co.uk/tol/arts_and_entertainment/film/cannes/article3980239.ece
У гэтым фільме мне брыдка было б усё. Я ніколі ня быў фанатам Марадоны, хаця прызнаваў яго несумненны талент, але гол "рукою Божай" (і, самае галоўнае, гэтыя блюзьнерскія словы) паставілі ў маім сэрцы на ім крыж. (Як, дарэчы, і на Мэсі, які чыста з футбольных якасьцяў мне больш падабаецца, чым Марадона.)
А ў гэтым фільме Кустурыца даказвае, што гол Шылтану рукою быў поўхай капіталізму ад "проклятьем заклейменного мира голодных и рабов".
"Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім! Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і разумныя перад самімі сабою!"
Адна БЯЗбожная рука мые другую. Але чорнага кабяля...
нядзеля, красавіка 13, 2008
Проста вершык
Край шашы, ля сонных соснаў
Шынаў шэпт і шэпт бяроз...
Сэнс свабоды невыноснай
На мяне сышоў зь нябёс.
Час стаміўся, час спыніўся —
Час як згас. Адзін прастор
Наваліўся, прытуліўся,
Расчыніў сабор свой — бор.
серада, сакавіка 26, 2008
"Рвануть вместе с командой!"
http://www.shender.ru/paper/text/?.file=199
Нават, калі ў Расеі пакажуць дакумэнтальны фільм аб тым, хто і як "рвануў" маскоўскія дамы, гэта нічога ня зьменіць...
субота, сакавіка 01, 2008
"Рабяты" хочуць гарбаты
Tea with Castro? President Bush Responds to Barack Obama's Personal Diplomacy Plans
Perhaps Barack Obama is thinking that foreign leaders (including such thugs as Hugo Chavez, Kim Jong II, Alexander Lukashenka, and Raul Castro) will fall over him as much as the American press corps has if he wins the presidency. At least that seems to be the hope behind his plan to to begin a new era in personal diplomacy -- sitting down to talk with America's enemies without preconditions and without proper concerns for how our enemies will manipulate such events...
So what does President Bush think about Barack Obama's idea of tea party diplomacy?
...At a news conference where Bush showed unusual passion for a president in his waning months, he said “now is not the time” to talk with Castro.
“What's lost ... by embracing a tyrant who puts his people in prison because of their political beliefs?” he said. “What's lost is, it'll send the wrong message. It'll send a discouraging message to those who wonder whether America will continue to work for the freedom of prisoners. It'll give great status to those ... who have suppressed human rights and human dignity.
“The idea of embracing a leader who's done this, without any attempt on his part to ... release prisoners and free their society, would be counterproductive and send the wrong signal.”
Warming to the subject, Bush continued: “Sitting down at the table, having your picture taken with a tyrant such as Raul Castro, for example, lends the status of the office and the status of our country to him. He gains a lot from it by saying, 'Look at me. I'm now recognized by the president of the United States.'”
http://vitalsignsblog.blogspot.com/2008/02/tea-with-castro-president-bush-responds.html
— Хорошо излагает, собака, — шепнул Остап на ухо Ипполиту Матвеевичу, — учитесь.
серада, лютага 27, 2008
Беларуская java-Біблія
Сьвет усё ж такі дзіўнейшы за нашыя ўяўленьні аб ім.
Мой сябар з Растова-на-Доне Сяргей Ірупін (безь Біблійных Таварыстваў, заходніх місіянэраў, Баптысцкіх Саюзаў ці нават ТБМаў) узяў і засабачыў нам Біблію для мабільных тэлефонаў. З Васілём Сяргеевічас Сёмухам я дамовіўся — так што ўсё "чэсна".
Заходзьце, качайце... (Растоўскі Народны Альбом)
http://rostovchurch.ru/jbible/
І яшчэ: просьба адгукацца ці то тут, ці на сайце Растоўскае хрысьціянскае царквы. Проста каб
1) маральна падтрымаць "нашага чалавека" ў Гаване, бо вось мы ж такія разумныя равем быкам пра беларушчыну, а расеец узяў нам і зрабіў,
2) запэўніць яго, што гэтая Біблія некаму патрэбная (бо ён пачаў з таго, што запытаўся ў мяне: а яна каму трэба?)
3) пратэставаць тэкст і функцыі (я трохі памылачак накапаў, але дужа не ганяў яе)
Хто паедзе калі ў Растоў, сьвісьніце: я перадам Ірупіну "бальшую канфету".
Вось тэкст самога Сяргея:
Приветствуем,
Ростовская христианская церковь (http://rostovchurch.ru/) создала и
сопровождает jБиблию - Библию на java для мобильных телефонов. До
настоящего момента публично предлагались только модули на русском
языке (русский синодальный перевод).
Программа распространяется по лицензии GPL, проще говоря, любой
желающий может бесплатно скачать и использовать jБиблию, не делая
никаких лицензионных отчислений.
Последнее время мы задумались о создании модулей jБиблии на разных
языках. В процессе - на кыргызском, ну а попутно решили сделать на
белорусском. В качестве исходного текста взяли ваш перевод.
Мы просим разрешения на публикацию этого модуля (Библии на белорусском
в переводе Василия Сёмухи) в интернет на странице
http://rostovchurch.ru/jbible/ и, соответственно, на безвозмездное его
распространение.
Что скажете?
Благословений Божьих,
Сергей + Галина Ирюпины » вебстудия «Хорошие Новости»
http://www.biblelamp.ru « http://www.biblelamp.ru/gospel/
аўторак, лютага 26, 2008
Камуністы скардзяцца на "нехарошых"
Так здарылася, што вымушаны быў паглядзець фільм пра Чэ Гэвару. Гісторыя яго няўдалай спробы "на горе всем буржуям" раздзьмуць пажар для пачатку ў Балівіі, успаміны тых, хто бачыў яго труп і хаваў адрэзаныя рукі й пасьмяротную маску...
І вось адзін старэнькі камуніст кажа такія сярмяжныя словы:
"Мне ніколі не хацелася раскрываць свой удзел у гэтай справе. Шмат правых груповак у Балівіі не падзяляюць маіх левых поглядаў. А гэтыя арганізацыі не цураюцца гвалту".
Ну проста ё ж маё! А Камандантэ дык гвалту цураўся, з ружамі ў Балівію прыйшоў! Гэтая старэча ў страшнай буржуйскай краіне дажыла да сівых валос і дае інтэрвію пра бандыта, які прыехаў у яго краіну ЗАБІВАЦЬ, ЗАБІВАЦЬ і яшчэ раз ЗАБІВАЦЬ! Шмат людзей з "правых груповак" на Кубе дажыло да гэтага веку? Шмат там ты інтэрвію нараздаеш? Пасьпееш вякнуць хоць слова?
Зноў жа, дзе лёгіка? Людзі, для якіх гвалт — бабка-павітуха гісторыі (Энгельс), скардзяцца, што іх апанэнты, нягоднікі, ня цураюцца гвалту. І апяваюць чыстага голуба, які з гвалтам у Балівію прыйшоў і ад гвалту там і загінуў.
Адно цешыць: ёсьць у фільме эпізод, калі ў "Маўзалей Чэ" прыводзяць дзяцей. Стары камуняка ім "гоніць" пра анёла Чэ, а дзеці выкручваюцца-выгібаюцца і пакутуюць так, як мы выкручваліся і ў марскія баі рэзаліся, калі нас заганялі ўсёй хэўрай прамову Брэжнева на XXVI зьезьдзе глядзець. Да аднаго месца ім гэты Чэ! Ужо нядрэнна.
Толькі каб, падрастаючы, ня верылі ніякаму "гону" і маечкам з валасатым бандзюком, а ўзялі і самі пачыталі пра Чэ праўду. Ці хаця б самога Чэ:
He wrote in a letter to home: "...I have sworn before a picture of the old and mourned comrade Stalin that I won’t rest until I see these capitalist octopuses annihilated.
Guevara's answer was like from Western movies: "Look, in this thing you have to kill before they kill you."
Ён пісаў у лісьце дадому: "Я прысягнуў перад фатаграфіяй старога і аплакванага таварыша Сталіна, што не супакоюся, пакуль ня ўбачу, як будуць зьнішчаныя гэтыя капіталістычныя васьміногі".
Адказ Гэвары быў як у вэстэрнах: "Разумееш, у гэтай справе ты павінен забіць перш, чым заб'юць цябе".
http://kirjasto.sci.fi/guevar.htm
Хто ня супроць вас, той за васі.
Зноў сышліся ў маім Фідрыдэры дзьве навіны.
Президент Эстонии: говорить по-русски - равносильно принятию советской оккупации
і
Уго Чавес объявил войну англицизмам
Добра ведаю дзікунска-грэблівае стаўленьне некаторых прадстаўнікоў расейскамоўнай меншасьці ў Эстоніі да эстонскае мовы і самога эстонскага народа, на зямлі якога яны жывуць. Таму магу зразумець эстонскага прэзідэнта.
Зразумець магу. Але ў мяне іншы пункт погляду на гэтую праблему.
Спакойна, браты-эстонцы. Праблема ня ў тым, каб ня ведаць расейскай, а ў тым, каб ведаць эстонскую. А расейская, комі-пярмяцкая, кечуа і квэньня (верхнеэльфійская) вельмі нават могуць прыдацца пры нагодзе. У аднаго знаёмага з Таліна, які пра эстонцаў умее гаварыць толькі як пра дэбілаў, дзеці плешчуць на эстонскай як на роднай. І погляды бацькі, мякка кажучы, не ва ўсім падзяляюць. Але і на расейскай як на роднай плешчуць. Ім што, забараніць? Так што "przyjdzie koza do wozu".
А наконт Чавэса... Ясна, што лезуць ангельскія словы ўсюды. Ну й хай сабе лезуць. Як ні бараніся, ня выганіш. Зноў жа, справа ня ў тым, каб паляку забывацца, што такое file. Назаве паляк гэты file plikiem, і будзе ён плік. Але і ад файлу не зьбянтэжыцца, не пачне жагнацца "Чур мяне!"
Карацей, я б у моўным пытаньні змагаўся б ня столькі "супраць", колькі "за". Забыцца расейскую на Беларусі не праблема — яе і так ніхто ня ведае як сьлед ("шуфлядка, тудой, сюдой, ему эта мама не нада"). Авалодаць беларускай — вось праблема.
Пры гэтым Ян сказаў: "Настаўнік! Мы бачылі чалавека, які імем Тваім выганяе дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі".
Ісус сказаў яму: "Не забараняйце; бо хто ня супроць вас, той за вас".
Дзіўна!
Ведаю, што гэтыя тэсты робяцца цяп-ляп, на Малай Арнауцкай, але ўсё роўна чакаеш нейкага ад іх адкрыцьцЯ таямнічага.
Але нешта нейкая лухта атрымліваецца. Я - гішпанец? Ой, наўрадці. Калі чалавек любіць fine foods and beautiful scenery — яму трэба рваць кіпці ў Гішпанію?
Гэтак іншы тэст пра гарады Украіны мне выпісаў білет у Харкаў на ПМЖ. А мне Харкаў ну ня дужа. З украінскіх гарадоў я б яго прыгадаў 825-м па чарзе.
Which country should you REALLY be living in? Spain Usted es el español! You have a passion for fine foods and beautiful scenery - as well as feeling a great love for your country and fellow citizens. You wish to remain independant in a world which is hard to stand out, and you are doing it well. Ibravo! |
Click Here to Take This Quiz Brought to you by YouThink.com quizzes and personality tests.. |
нядзеля, лютага 24, 2008
А хто такі Зінгер?
«Мазл тов! Вы, судя по всему, – а гройсе знаток
пятніца, лютага 22, 2008
Наш, российский
На днях швэндаўся па "Экспабэле". Як звычайна, зайшоў паглядзець дывідышкі (а можа мне што трэба, а я ня ведаю). Гандлярка вырашыла мяне спакусіць навінкаю: "А вот новый интересный фильм. Наш, российский".
Нямая сцэна... Праўда, грэшны, дрэнна я яе згуляў, бо зусім не анямеў, а вельмі жорстка адказаў: "Наш, российский? Мы не в России!", і выйшаў ад такой гандляркі куды вочы глядзяць.
Ну, і доўга мы яшчэ будзем кульгаць на абодва калены?
Пасьля Бронзавага салдата, пасьля таго, што ўвесь сьвет уводзіць паціху стоп-лісты для расейскіх турыстаў (вось працяг) і далей ня будзем разумець, дзе мы і што мы?
Спадзяюся, нядоўга. Бо абэрацыя сьвядомасьці дасягнула ніжняе кропкі. "Наш, савецкі" магу зразумець. "Наш, рускі" — таксама магу. "Наш, российский" — далей няма куды. Гэта ўжо "апошні час".
чацвер, лютага 21, 2008
Сон лёгікі нараджае пачвараў
Зноў той жа аўтар, Дональд Мілер, тыповы "прадзьвінуты" хрысьціянін, які шчыра і свабодна піша пра веру сваю і жыцьцё сваё. Толькі вось калі ён пачынае пісаць пра пінгвінаў і іншыя краіны, валасы дыбара ўстаюць.
"I thought about the Muslim babies dying in Afghanistan and Pakistan. I thought about the economic crisis in Saudi Arabia (Так і хочацца запытаць голасам Джыма Кэры: "Really?" Нешта я не дачуў пра гэты крызіс.) and the children of Iraq who are being bombed because their ridiculous dictator won't cooperate with the United Nations."
Як звычайна, перакладу для тых, хто з ангельскай ня дужа знаёмы.
"Я думаў пра мусульманскіх дзяцей, што паміраюць у Афганістане і Пакістане. Думаў пра эканамічны крызіс у Саудаўскай Аравіі і дзяцей Ірака, якіх бамбяць, таму што іх сьмешны дыктатар ня хоча супрацоўнічаць з ААН".
"[Іх] бамбяць..." "[They] are being bombed..."
Безасабовая форма. Ніхто іх не бамбіць, яно нейк само так бомбіцца, як хірасімскіх дзяцей бамбілася. І шкада ж дзяцей! Але трэба, каб іх бамбілася, бо сьмешны дыктатар, гад, ня хоча супрацоўнічаць з ААН. Як жа ж тут ня будзе бамбіцца?
ЗША, калі барометр паказвае на "бамбьождж", даўно не супрацоўнічаюць з ААН так, што пакойнаму "сьмешнаму дыктатару" і ня сьнілася. Дык што ж, паводле лёгікі амэрыканскага хрысьціяніна, павінна адбыцца з Амэрыкаю?
Ой, як жа ж меў рацыю Клайв Льюіс:
"Logic!" said the Professor half to himself. "Why don't they teach logic at these schools?"
"Лёгіка! — сказаў Парфэсар быццам бы сам сабе. — Што ж яны ў гэтых школах дзяцей лёгіцы ня вучаць?"
чацвер, лютага 07, 2008
Ну, амэрыканцы!
Я, канешне, "Задорнавага" цярпець не магу, брыдка слухаць, але з амэрыканцаў таксама балдзею нон-стоп. З рускіх і з амэрыканцаў. У адных у Глеба англічане пытаюцца, як яго Расея згуляла, у другіх...
“I watched a nature show on OPB the other night about penguins. They travel in enormous groups, perhaps 500 of them, and they swim north in the coldest of winter, so far north they hit ice..."
Donald Miller. Blue Like Jazz.
OPB — гэта Oregon Public Broadcasting
("Неяк я глядзеў перадачу пра пінгвінаў. Яны зьбіваюцца ў вялікія шоблы, недзе пінгвінаў пад 500, і плывуць зімой у самы холад так далёка на поўнач, што аж да лёду даплываюць...")
А-ёй, а-ёй! Ну добра, што ў пінгвінаў зіма, калі на календары лета, гэта хай сабе, ня будзем чапляцца.
Але на поўнач ад пінгвінаў Капакабана і піраты Карыбскага мора. Лёду там ніхто ў вочы ня бачыў, ані летам, ані зімою. Пэўне, ўся адукацыя ў чалавека з OPB. Побач з глёбусам небарака ў жыцьці не праходзіў. Я пра глёбус-рэч. Чалавека-Глёбуса і пагатоў яму не давялося бачыць. Так што Койданава ў яго лёгка можа апынуцца недзе ў Пінгвініі , на поўнач ад усходу, таго, які на захад ад поўдня.
About Me
- Юры Сьмірноў
- Інтарэсаў у мяне шмат, але адразу хачу заўважыць, што астралёгія ў іх аніякім бокам ня ўлазіць, таму гэта ня я знакі Задыяка тут паставіў, а гаспадары блога.