аўторак, лютага 26, 2008

Камуністы скардзяцца на "нехарошых"

Так здарылася, што вымушаны быў паглядзець фільм пра Чэ Гэвару. Гісторыя яго няўдалай спробы "на горе всем буржуям" раздзьмуць пажар для пачатку ў Балівіі, успаміны тых, хто бачыў яго труп і хаваў адрэзаныя рукі й пасьмяротную маску...

І вось адзін старэнькі камуніст кажа такія сярмяжныя словы:

"Мне ніколі не хацелася раскрываць свой удзел у гэтай справе. Шмат правых груповак у Балівіі не падзяляюць маіх левых поглядаў. А гэтыя арганізацыі не цураюцца гвалту".

Ну проста ё ж маё! А Камандантэ дык гвалту цураўся, з ружамі ў Балівію прыйшоў! Гэтая старэча ў страшнай буржуйскай краіне дажыла да сівых валос і дае інтэрвію пра бандыта, які прыехаў у яго краіну ЗАБІВАЦЬ, ЗАБІВАЦЬ і яшчэ раз ЗАБІВАЦЬ! Шмат людзей з "правых груповак" на Кубе дажыло да гэтага веку? Шмат там ты інтэрвію нараздаеш? Пасьпееш вякнуць хоць слова?

Зноў жа, дзе лёгіка? Людзі, для якіх гвалт — бабка-павітуха гісторыі (Энгельс), скардзяцца, што іх апанэнты, нягоднікі, ня цураюцца гвалту. І апяваюць чыстага голуба, які з гвалтам у Балівію прыйшоў і ад гвалту там і загінуў.

Адно цешыць: ёсьць у фільме эпізод, калі ў "Маўзалей Чэ" прыводзяць дзяцей. Стары камуняка ім "гоніць" пра анёла Чэ, а дзеці выкручваюцца-выгібаюцца і пакутуюць так, як мы выкручваліся і ў марскія баі рэзаліся, калі нас заганялі ўсёй хэўрай прамову Брэжнева на XXVI зьезьдзе глядзець. Да аднаго месца ім гэты Чэ! Ужо нядрэнна.

Толькі каб, падрастаючы, ня верылі ніякаму "гону" і маечкам з валасатым бандзюком, а ўзялі і самі пачыталі пра Чэ праўду. Ці хаця б самога Чэ:

He wrote in a letter to home: "...I have sworn before a picture of the old and mourned comrade Stalin that I won’t rest until I see these capitalist octopuses annihilated.

Guevara's answer was like from Western movies: "Look, in this thing you have to kill before they kill you."

Ён пісаў у лісьце дадому: "Я прысягнуў перад фатаграфіяй старога і аплакванага таварыша Сталіна, што не супакоюся, пакуль ня ўбачу, як будуць зьнішчаныя гэтыя капіталістычныя васьміногі".

Адказ Гэвары быў як у вэстэрнах: "Разумееш, у гэтай справе ты павінен забіць перш, чым заб'юць цябе".
http://kirjasto.sci.fi/guevar.htm

No comments:

About Me

My photo
Інтарэсаў у мяне шмат, але адразу хачу заўважыць, што астралёгія ў іх аніякім бокам ня ўлазіць, таму гэта ня я знакі Задыяка тут паставіў, а гаспадары блога.