Так ніколі й не паглядзеў ніводнага фільма Кустурыцы.
А цяпер і не пагляджу.
Брыдка было бачыць яго завадатарам бэлградзкіх рытуальных шаленстваў супраць незалежнасьці Косава.
А цяпер на табе:
http://entertainment.timesonline.co.uk/tol/arts_and_entertainment/film/cannes/article3980239.ece
У гэтым фільме мне брыдка было б усё. Я ніколі ня быў фанатам Марадоны, хаця прызнаваў яго несумненны талент, але гол "рукою Божай" (і, самае галоўнае, гэтыя блюзьнерскія словы) паставілі ў маім сэрцы на ім крыж. (Як, дарэчы, і на Мэсі, які чыста з футбольных якасьцяў мне больш падабаецца, чым Марадона.)
А ў гэтым фільме Кустурыца даказвае, што гол Шылтану рукою быў поўхай капіталізму ад "проклятьем заклейменного мира голодных и рабов".
"Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім! Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і разумныя перад самімі сабою!"
Адна БЯЗбожная рука мые другую. Але чорнага кабяля...
No comments:
Post a Comment