Итак, ваш запас: Ваш словарный запас просто великолепен, вероятно вы профессионально владеете языком и решаете кроссворды с легкостью! |
http://aeterna.ru/test.php?link=tests:20367" style="color: #FFFFFF">Пройти тест |
панядзелак, мая 26, 2008
Шчэ адна "дурню радасьць" :-)
Ці верыце вы ў Бога?
Апытаньне з геаграфічным раскладам вынікаў
Ня дзеля "перамогі". Дзеля аб'ектыўнасьці вынікаў. Цікава даведацца пра погляды прасторы Інтэрнэту.
Я русский бы выучил только за то, что им говорят в "заведеньях"
Я проверил свои знания русского языка и получил пятерку. Сходи, проверься? |
пятніца, мая 23, 2008
Рука бязбожная
Так ніколі й не паглядзеў ніводнага фільма Кустурыцы.
А цяпер і не пагляджу.
Брыдка было бачыць яго завадатарам бэлградзкіх рытуальных шаленстваў супраць незалежнасьці Косава.
А цяпер на табе:
http://entertainment.timesonline.co.uk/tol/arts_and_entertainment/film/cannes/article3980239.ece
У гэтым фільме мне брыдка было б усё. Я ніколі ня быў фанатам Марадоны, хаця прызнаваў яго несумненны талент, але гол "рукою Божай" (і, самае галоўнае, гэтыя блюзьнерскія словы) паставілі ў маім сэрцы на ім крыж. (Як, дарэчы, і на Мэсі, які чыста з футбольных якасьцяў мне больш падабаецца, чым Марадона.)
А ў гэтым фільме Кустурыца даказвае, што гол Шылтану рукою быў поўхай капіталізму ад "проклятьем заклейменного мира голодных и рабов".
"Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім! Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і разумныя перад самімі сабою!"
Адна БЯЗбожная рука мые другую. Але чорнага кабяля...
About Me
- Юры Сьмірноў
- Інтарэсаў у мяне шмат, але адразу хачу заўважыць, што астралёгія ў іх аніякім бокам ня ўлазіць, таму гэта ня я знакі Задыяка тут паставіў, а гаспадары блога.