нядзеля, красавіка 13, 2008

Проста вершык

Край шашы, ля сонных соснаў
Шынаў шэпт і шэпт бяроз...
Сэнс свабоды невыноснай
На мяне сышоў зь нябёс.

Час стаміўся, час спыніўся —
Час як згас. Адзін прастор
Наваліўся, прытуліўся,
Расчыніў сабор свой — бор.

About Me

My photo
Інтарэсаў у мяне шмат, але адразу хачу заўважыць, што астралёгія ў іх аніякім бокам ня ўлазіць, таму гэта ня я знакі Задыяка тут паставіў, а гаспадары блога.