аўторак, кастрычніка 16, 2007

Словы без багасловаў

Шэйфэра чытаю. 'The Church at the End of the 20th Century'.

Дык вось ён піша, Шэйфэр, пра лібэральнае багаслоўе, якое пайшло, паводле яго, ад Барта, прывяло да таго, што ў людзей засталіся толькі 'god words', "набожныя словы".

"What we are left with is god words. Students coming out of all kinds of backgrounds say, "I'm sick of god words." And I must respond, "So am I." These theologians have cut themselves off from any concept of propositional, verbalized revelation in the Bible. They are left upstairs with only connotation words and no content. For them any concept of a personal God is dead, and any content about God is dead. They are cut off from any categories of absolute right and wrong, and thus they are left with situational ethics. That is all".

"І засталіся нам адны набожныя словы. Моладзь самая розная ў адзін голас кажа: "Абрыдлі мне гэтыя набожныя словы". І я павінен ёй адказаць: "І мне таксама". Гэтыя багасловы адрэзалі сябе ад усялякае канцэпцыі даслоўнага, паслоўнага адкрыцьця Божага ў Бібліі. Яны засталіся недзе там, у нябёсах, са словамі-наводкамі і безь ніякага ў іх сэнсу. Для іх любое ўяўленьне аб Богу-Асобе мёртвае, любы сэнс пра Бога мёртвы. Яны адрэзаныя ад усіх катэгорыяў дабра і зла, ім засталася адно толькі этыка "па сытуацыі". Вось і ўсё".

Ніякія лібэральныя багасловы мяне не дастаюць. Хіба што ў кніжках. А вось нашыя эвангельскія "ціпа" кансэрватары, змагары зь лібэралізмам за чысьціню веры дастаюць. І вось чытаю я пра нейкіх заморскіх лібэралаў, якія ад Барта вядуцца, а перад вачыма каладзішчанскія і кобрынскія браты-баптысты, якія ніякага Барта не чыталі і не зьбіраюцца. А на фіга ім яго чытаць, калі ўсё ўжо па Шэйфэру? Набожныя словы-наводкі безь ніякага сэнсу ліюцца патокамі. "ПамазАніе, запічатленіе, ні пліценіе валос..." А пасьля пустаслоўнага набажэнства — этыка "па сытуацыі". Калі трэба ўкрасьці — украдзем. Трэба лізнуць — лізьнем. Прагаласаваць за чорта — прагаласуем. Папрацаваць у чорта — пыляка з-пад капытоў! А ў нядзелю зноў закоцім вочы — і пустыя god words будзем ганяць па пустых "храмах".

І паспрабуй жа толькі скажы нармальнае слова! Закрывяцца, заплююцца... Мяне абвінавацілі нядаўна ў тым, што я перакладаю для "маладзёжы", а сур'ёзны чалавек такога чытаць ня будзе.

Каб жа ж вам добра было! Я, стары пень, калі й мог бы з "маладзёжжу" размаўляць, дык хіба з "маладзёжжу" сямідзясятых. А яна даўно ўжо не маладзёж. А справа ўсяго ў тым, што я баюся гэтых пустых словаў, як чорт грому.

Адно радуе — для Дашкевіча, Севярынца, Шэіна, Гарэцкага і шмат каго яшчэ з гэтай, жывой, Хрыстовай царквы не пустыя словы пра веру й жыцьцё, пра пакуты й сьмерць, пра свабоду і Хрыста. Кожнае — ад Бога. І проста ў душу. І рвуць яны за Бога і за нас тыя душы свае й целы, качаючыся па нарах і сітнах. Дзякуй ім. І Богу дзякуй.

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.

І ў канцы яно будзе. А не god words.

No comments:

About Me

My photo
Інтарэсаў у мяне шмат, але адразу хачу заўважыць, што астралёгія ў іх аніякім бокам ня ўлазіць, таму гэта ня я знакі Задыяка тут паставіў, а гаспадары блога.