 Калі чалавек сапраўды кідае ўсякія намаганьні некага зь сябе вырабіць — сьвятога, ці былога грэшніка, ці верніка, праведніка ці няправедніка... калі, завалены справамі, пытаньнямі, посьпехамі ці няўдачамі, дасьведчаньнем і праблемамі, чалавек кідаецца ў абдымкі Божыя... тады ён прачынаецца з Хрыстом у Гефсіманіі. Вось што такое вера, і вось як ён становіцца чалавекам і хрысьціянінам.
Калі чалавек сапраўды кідае ўсякія намаганьні некага зь сябе вырабіць — сьвятога, ці былога грэшніка, ці верніка, праведніка ці няправедніка... калі, завалены справамі, пытаньнямі, посьпехамі ці няўдачамі, дасьведчаньнем і праблемамі, чалавек кідаецца ў абдымкі Божыя... тады ён прачынаецца з Хрыстом у Гефсіманіі. Вось што такое вера, і вось як ён становіцца чалавекам і хрысьціянінам. Дытрых Бонхёфэр (1906-1945)
Я падкрэсьліваю: "чалавекам" так становяцца. Бо занадта шмат навокал "хрысьціянаў", "сьвятых", "навернутых грэшнікаў" і г.д., якія "чалавекамі" пакуль што не сталі. І станавіцца ня зьбіраюцца. 
Нават Пілат гэта разумеў. "Ecce homo!" значыць, што не так часта ён і навакол сябе, і ў люстэрку бачыў "гомаў". 
А так і навакол, і ў люстэрку — усё больш чалавекападобныя :-(
А ў сэньсе біблійным (аб якім нам тут Бонхёфэр нагадвае) няма розьніцы паміж чалавекам і хрысьцянінам. Сапраўдным чалавекам і сапраўдным хрысьціянінам. І ня трэба насіцца са сваёй сьвятасьцю, "былойгрэшнасьцю", "вераю", "праведнасьцю", "няправеднасьцю" і г. д.
 

No comments:
Post a Comment